Шальнікакветныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шальнікакветныя
Remove ads

Шальнікакветныя (Alismatáles) — парадак аднадольных раслін. Складаецца прыкладна з 165 родаў у чатырнаццаці сямействах.

Thumb
Шальнік звычайны (Alisma plantago-aquatica). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Большасць сямействаў утрымлівае травяністыя несукулентныя расліны, якія звычайна аддаюць перавагу воднаму асяроддзю. Шматгадовыя ці рэдка аднагадовыя водныя ці балотныя травы.

Лісты чарговыя, больш ці менш скучаныя каля верхавіны карэнішча ці сталона, звычайна з похвавымі асновамі, ці больш-менш выразным раздзяленнем на чаранок і пласцінку. Жылкаванне паралельнае ці дугавое. Кветкі ў рознага роду суквеццях ці адзіночныя, двухполыя ці аднаполыя, звычайна актынаморфныя, спірацыклічныя (геміцыклічныя) ці цыклічныя, трохчленныя, з двайным ці рэдка простым калякветнікам, часам без калякветніка. Тычынак многа ці 6-9, радзей 3.

Спелае насенне не мае эндасперма. Тапетум пылавікоў перыплазмаідальны з аднаядзернымі клеткамі, а зародкі часта зялёныя і ўтрымліваюць запасныя рэчывы. Ва ўсіх прадстаўнікоў, акрамя большасці наземных ці эпіфітных Araceae, у ліставых похвах маюцца дробныя лускавінкі (унутрыпохвенныя лускавінкі, сквамулы), гінецэй часта апакарпны, і фарміраванне эндасперма працякае па гелабіяльнаму тыпу[1].

Плады — многалістоўкі ці арэшкі, вельмі рэдка касцянкападобныя.

Remove ads

Склад таксона

Раней да парадку шальнікакветных адносілі толькі тры сямействы (Alismataceae, Butomaceae і Limnocharitaceae), іншыя ж сямействы разглядаліся як частка іншых парадкаў, што прыводзіла да поліфілетычных груп. У сістэме класіфікацыя APG II уся група сямействаў змешчана ў адзіны парадак.

Сямейства Petrosaviaceae таксама часам адносяць да гэтага парадку.

Парадак ароідныя (Arales) быў прызнаны роднасным парадку шальнікакветных і цяпер уключаны ў яго склад. У выніку гэтага зліцця сямейства Ароідныя (Araceae) стала самым шматлікім у парадку, налічваючы больш за 3000 відаў у 113[2] родах. Астатнія разам узятыя сямействы ўтрымліваюць каля 500 відаў.

Remove ads

Сямействы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads