Каўпеніцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каўпе́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Малая Каўпеніца.

Хуткія факты Каўпеніцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 14 сакавіка 1962 года ў гарадскую мяжу Баранавічаў уключана вёска Жлобін[1]. 22 сакавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лаўрынавіцкага сельсавета (населеныя пункты Адахаўшчына I, Адахаўшчына II, Адахаўшчына III, Бор, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы і Якімавічы)[2]. У 1970 годзе скасаваны вёскі Гірчыцы (злілася з вёскай Новы Свет), Адахаўшчына II (злілася з вёскай Якімавічы) і Адахаўшчына III (злілася з вёскай Гірава)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Каўпеніцкага сельсавета было 12 населеных пунктаў[4]. 27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключана вёска Баранавічы і частка вёскі Вялікая Каўпеніца[5]. 29 жніўня 2012 года Рашэннем Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў скасавана вёска Анісімавічы[6]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Крошынскага (вёскі Адахаўшчына, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы, Якімавічы) і Сталовіцкага (вёскі Антонава, Вялікая Каўпеніца, Малая Каўпеніца, Новы Свет) сельсаветаў[7].

Remove ads

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 вёсак:

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads