Кванджу

горад у Паўднёвай Карэі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кванджуmap
Remove ads

Кванджу́ — шосты па велічыні горад у Паўднёвай Карэі. Горад прамога падначалення, які не ўваходзіць у склад якой-небудзь правінцыі, аднак тут размешчаны ўрад правінцыі Чала-Намдо.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 57 г. да н.э. Быў адным з адміністрацыйных цэнтраў дзяржавы Пэкчэ. Тут узнік стыль карэйскай паэзіі каса.

У 1914 годзе горад быў злучаны з Сеулам чыгункай. Пасля гэтага стала бурна развівацца прамысловасць.

У 1929 годзе, у перыяд японскага каланіяльнага кіравання, канфлікт паміж японскімі і карэйскімі студэнтамі выліўся ў рэгіянальную дэманстрацыю, кульмінацыяй якой стала магутнае паўстанне карэйскага народа супраць японцаў.

У маі 1980 года ў Кванджу адбыліся адно з самых масавых антыўрадавых выступленняў у гісторыі краіны, накіраванае супраць ваеннага ўрада Чон Ду Хвана. Удзельнікі выступлення больш трох сутак кантралявалі горад, высоўваючы да ўлад краіны патрабавання правесці дэмакратызацыю грамадства і пакараць вінаватых у карупцыі высокапастаўленых чыноўнікаў; кіраўніцтва краіны звярнулася да сілы, агульная колькасць ахвяр склала не менш за 100, і па некаторых ацэнках дасягае 2000. Гэты інцыдэнт атрымаў назву «Паўстанне ў Кванджу».

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Эканоміка

Добра развіта тэкстыльная прамысловасць, аўтамабілебудаванне, піваварства, вырошчванне рысу.

Транспарт

У Кванджу з 2004 года працуе метрапалітэн.

Гарады-пабрацімы

Падзеі

У 2012 годзе ў Кванджу прайшла XVII Міжнародная астранамічная алімпіяда. У 2015 годзе ў Кванджу пройдзе летняя Універсіяда.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

  • Хан Ган, карэйская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літарутуры

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads