Пэкчэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пэкчэ́ — адна з трох карэйскіх дзяржаў (Пэкчэ, Кагуро, Сіла), якія ўзніклі ў пачатку н.э.
Займала паўночны захад Карэйскага паўвострава. Першы вядомы цар (ван) Пэкчэ — Кой (234—286), да часу кіравання якога адносяцца першыя юрыдычныя ўстанаўленні дзяржавы, пашырэнне будызму, які ў 384 быў абвешчаны дзяржаўнай рэлігіяй. З канца 4 ст. вяла войны з Кагуро, з 5 ст. — з Сіла, у выніку чаго страціла значную частку сваёй тэрыторыі і вымушана была перанесці сталіцу ў 475 з Хансона (цяпер Кванджу) ва Унчхон (цяпер Канджу), а ў 538 — у Сабуры (цяпер Пуё). У 660 разгромлена аб’яднаным войскам Сіла і кітайскай імперыі Тан. З канца 7 ст. землі Пэкчэ ўвайшлі ў склад аб’яднанай дзяржавы Сіла.
Remove ads
Літаратура
- Пэкчэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 154.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пэкчэ
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads