Кець
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кець (селькуп.: Ӄыыт, руск.: Кеть) (у вярхоўях — Вялікая Кець) — рака ў Сібіры, у Краснаярскім краі і Томскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Об.
Remove ads
Геаграфія
Даўжыня — 1621 км, плошча басейна — 94,2 тыс. км². Бярэ пачатак з балот Об-Енісейскага водападзелу. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне, па тэрыторыях Краснаярскага края і Томскай вобласці. Да ўпадзення ракі Арлоўкі вельмі звілістая, ніжэй разбіваецца на шматлікія пратокі, якія маюць шмат перакатаў і ў нізкую ваду нярэдка перасыхаюць. У Об Кець упадае двума рукавамі — Тагурскім (ніжэй горада Калпашова) і Нарымскім, бягучым уздоўж Обі да Нарыма.
Разводдзе з мая па жнівень. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, ускрываецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая.
Remove ads
Літаратура
- Кець // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 242.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 207. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Кеть // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 572. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads