Кладонія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кладонія
Remove ads

Кладонія (Cladonia) — род лішайнікаў сямейства Кладоніевыя (Cladoniaceae), шырока распаўсюджаных ва ўсіх раслінна-кліматычных зонах, ад палярных пустыняў да тропікаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Біялагічнае апісанне

Гэты род характарызуецца падзелам слаявіны на дзве часткі — першасную і другасную. Першасная слаявіна гарызантальная, складаецца з лускавінак рознай формы і велічыні (ад 1 да 30 мм), якія пакрываюць субстрат, якім можа быць глеба, кара, драўніна і г. д. Часам яны ўтвараюць шчыльнае покрыва ці па меры старэння лішайніку становяцца рэдкімі або зусім знікаюць.

З першаснай слаявіны вырастае другасная вертыкальная слаявіна — падэцыі. Яны бываюць вельмі разнастайнай формы — простыя палачкападобныя, простыя са аднастайнымі пашырэннямі, разрэджаныя або густа галінаваныя і г. д. Унутры яны маюць паражніну, а звонку пакрытыя каравым пластом з густа сплеценых гіфаў, часам каравы пласт адсутнічае. Сценкі падэцыяў утвораны асяродкам і ўтрымліваюць водарасцевы пласт.

Вышыня падэцыяў у большасці відаў 2-8 см, рэдка да 20 см. Падэцыі нярэдка пакрытыя лускавінкамі — філакладыямі, якія павялічваюць іх асіміляцыйную паверхню. На падэцыях (у канцах, па краях сцыф, рэдка на сценках) сустракаюцца пладовыя целы — апатэцыі. Яны без слаявіннага краю, афарбаваныя ў карычневы, светла-буры або чырвоны колер. У сумках па восем аднаклетачных (часам чатырохклетачных) бясколерных спор. Пікнідзіі размешчаныя на лускавінках першаснай слаявіны або на падэцыях. Фікабіёнт звычайна зялёная аднаклетачная водарасць — Trebouxia.

Remove ads

Пашырэнне

У свеце род налічвае каля 400 відаў, шырока распаўсюджаных у абодвух паўшар’ях. Лішайнікі растуць на глебе, радзей на кары дрэў, драўніне, імхах, раслінных рэштках, у хваёвых, яловых, радзей у мяшаных і ліставых лясах. У Беларусі сустракаецца каля 60 відаў.

Некаторыя віды

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads