Клаўдзія Голдзін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клаўдзія Голдзін
Remove ads

Клаўдзія Дэйл Голдзін (англ.: Claudia Dale Goldin; нар. 14 мая 1946(1946-05-14), Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк[1][6][7]) — амерыканскі эканаміст, гісторык эканомікі і спецыяліст па эканоміцы працы[7], а таксама па гендэрных пытанне[6]. Доктар філасофіі (1972), прафесар Гарвардскага ўніверсітэта і супрацоўніца Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2006) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2015)[8]. Часцяком называецца ў ліку дзесяці самых уплывовых жанчын-эканамістаў у свеце[6]. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2023) за даследаванне праблематыкі гендэрнай няроўнасці на рынку працы.

Хуткія факты Клаўдзія Голдзін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Нью-Ёрку яўрэйскай сям’і[9]; вырасла ў Бронксе, дзе яе бацькі — менеджэр тэкстыльнай фабрыкі Леон Голдзін (1918—2011)[10] і дырэктар сярэдняй школы Люсіль Голдзін (народжаная Разанская, 1919—2020)[11][12] — пасяліліся ў заснаваным страхавой кампаніяй MetLife жылым комплексе Паркчэстэр. З ранніх гадоў хацела стаць археолагам. Вучылася ў вышэйшай навуковай школе Бронкса. У 1967 годзе скончыла Карнельскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра эканомікі з адзнакай па ўсіх дысцыплінах, у 1969 годзе атрымала магістарскую ступень па эканоміцы ў Чыкагскім універсітэце, і ў 1972 годзе там жа — ступень доктара філасофіі па эканоміцы[7]. Яе настаўнікамі былі Альфрэд Кан, Гэры Бекер (нобелеўскі лаўрэат 1992 года) і Роберт Фогель (нобелеўскі лаўрэат 1993 года)[13].

У 1971—1973 гадах асістэнт-прафесар эканомікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане. У 1973—1979 гадах асістэнт-прафесар эканомікі Прынстанскага ўніверсітэта і ў 1987—1988 гадах там запрошаны фела. У 1982—1983 гадах член Інстытута перспектыўных даследаванняў. З 1979 года асацыіраваны, у 1985—1990 гадах поўны прафесар эканомікі Пенсільванскага ўніверсітэта, у 1983—1984 гадах дырэктар тамтэйшай аспірантуры. А з 1990 года, з’яўляючыся першай жанчынай-эканамістам у пастаянным штаце (як і ў Пенсільванскім універсітэце[6]), імянны прафесар (Henry Lee Professor) Гарвардскага ўніверсітэта[7]; у 1975—1976 гадах там запрошаны лектар эканомікі. У 1993—1994 гадах запрошаны фела Брукінгскага інстытута, у 1997—1998 гадах запрошаны вучоны Фонда Расела, у 2005—2006 гадах запрошаны супрацоўнік Інстытута перспектыўных даследаванняў Рэдкліфа. Дырэктар праграмы развіцця амерыканскай эканомікі (на працягу 28 гадоў да 2017 года) і асацыіраваны супрацоўнік Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў[7].

У 2013 годзе прэзідэнт, а ў 1990—1991 гадах віцэ-прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі. У 1999—2000 гадах прэзідэнт, у 1988 годзе віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі эканамічнай гісторыі. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1992), член таварыства кліаметрыкі з 2010 года, член Таварыства эканомікі працы з 2005 года, член Амерыканскай акадэміі палітычных і сацыяльных навук з 2006 года, член Эканаметрычнага таварыства з 1991 года[7].

У 1984—1988 гадах рэдактар Journal of Economic History, у цяперашні час асацыіраваны рэдактар Quarterly Journal of Economics (член яго рэдкалегіі з 1991) і член шэрагу рэдкалегій[7].

Муж і суаўтар — прафесар эканомікі Гарвардскага ўніверсітэта Лоўрэнс Кац.

Remove ads

Узнагароды[7]

• Стыпендыя Гугенхайма (1987—88)
• 1990 — прэмія Рычарда Лестэра за выдатныя кнігі ў галіне эканомікі працы і працоўных адносін (за кнігу «Разуменне гендарнага разрыву»)
• 1991 — Allan Sharlin Memorial Book Award[14]
• 1994 — ганаровы Доктар гуманітарных навук Універсітэта Небраска
• Spencer Foundation[en], Major Research Grants (1996—2003)
• 1999 — Bogen Visiting Professor of Economics, яўрэйскі ўнівэрсытэт у Ерусаліме
• 2000 — Professional achievement Citation Чыкагскага ўніверсітэта
• 2002 — Marshall Lecturer Кембрыджа
• 2008 — прэмія Р. Р. Хокінгса ад Асацыяцыі амерыканскіх выдаўцоў
• 2009 — прэмія Рычарда Лестэра за выдатныя кнігі ў галіне эканомікі працы і працоўных адносін (за кнігу «Гонка паміж адукацыяй і тэхналогіяй»)
• 2009 — прыз Мінсера ад Таварыства эканомікі працы за кар’ерныя дасягненні ў галіне эканомікі працы
• 2009 — прыз Джона Команса ад ганаровага грамадства Омікрон Дэльта Эпсілон за кар’ерныя дасягненні
• 2011 — ганаровы доктар honoris causa Лундскага ўніверсітэта
• 2016 — прэмія ў вобласці эканомікі працы ад Інстытута эканомікі працы за выдатныя навуковыя дасягненні ў галіне эканомікі працы
• 2017 — Lindahl Lectures[15]
• 2018 — BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award
• 2020 — Erwin Plein Nemmers Prize in Economics[en]
• 2022 — Ганаровая ступень Doctor of Humane Letters, Дартмуцкі каледж[16]
• 2023 — Нобелеўская прэмія па эканоміцы
Remove ads

Бібліяграфія

• Women Working Longer/ ed. C.D.Goldin, L.F. Katz — Chicago IL: University of Chicago Press, 2017
• Goldin C. D., Olivetti C. Shocking Labor Supply: A Reassessment of the Role of World War II on U.S. Women’s Labor Supply, NBER Working Papers 18676, 2013
• Goldin C. D., Katz L. F. The Race between Education and Technology — Cambridge, MA: The Belknap Press of Harvard University Press, 2008
• Corruption and Reform: Lessons from America’s History/ ed. Goldin C.D., Glaeser E.L. — Chicago, IL: University of Chicago Press, 2006
• The Defining Moment: The Great Depression and the American Economy in the Twentieth Century/ ed. M.Bordo, Goldin C.D., White E. — Chicago, IL:University of Chicago Press, 1998
• The Regulated Economy: A Historical Approach to Political Economy/ ed. Goldin C.D., Libecap G. — Chicago, IL: University of Chicago Press, 1994
• Strategic Factors in Nineteenth Century American Economic History/ ed. Goldin C.D., Rockoff H. — Chicago, IL: University of Chicago Press, 1992
• Goldin C. D. Understanding the Gender Gap: An Economic History of American Women — New York: Oxford University Press, 1990
• Goldin C. D. Urban Slavery in the American South, 1820 to 1860: A Quantitative History — Chicago, IL: University of Chicago Press, 1976
• Goldin C. D. The economics of emancipation//Journal of Economic History 33(1), 1973, pp. 66–85
• Goldin C. D. The Economist as Detective // Passion and Craft: Economists at Work. / ed. Szenberg M. — Ann Arbor: University of Michigan Press, 1998. ISBN 978-0-472-09685-5 (аўтабіяграфія)

Зноскі

1. выгрузка даных FreebaseGoogle.

2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

3. Claudia Goldin Праверана 10 кастрычніка 2023.
4. Матэматычная генеалогія — 1997.

5. The President and Fellows of Harvard College Bio for Claudia Goldin. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2016.
6. APS Member History. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 15 лютага 2020.
7. Interview with Claudia Goldin Архівавана 27 кастрычніка 2020. Federal Reserve Bank of Minneapolis
8. Social Science History. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2023. Праверана 16 сакавіка 2023.
9. Claudia Goldin Архівавана 10 кастрычніка 2023. Department of Economics — Uppsala University, Sweden
10. NFL Star Russell Wilson to Speak at Commencement | Dartmouth. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2022. Праверана 17 мая 2022.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads