Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна (дзявочае Белявец, у замужжы Лукашэвіч, Капелян; 1 лістапада 1925, вёска Блювінічы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць — 25 чэрвеня 1994) — беларуская пісьменніца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям'і настаўніка. Скончыла Брэсцкае музычнае вучылішча (1953). Працавала настаўніцай спеваў у школах Брэста, Кобрына, Віцебска, а ў 1960—1977 гг. — Мінска.
Першыя апавяданні і казкі пачала друкаваць у дзіцячых часопісах у 1962 г. Аўтар аповесцей, апавяданняў і казак для дзяцей «Хлопчык-пакідайчык» (1969), «Забароненая песня» (1972), «Каляровыя месяцы» (1975), «Маці і сын» (1977), «Світанак» (1983), «Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык і каза Рагуля» (1985), «Крылаты конь» (1989)[1][2].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads