Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская
артыстка балета, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клаўдзія Фёдараўна Каліто́ўская (12 жніўня 1911, в. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 4 сакавіка 2002[1]) — беларуская артыстка балета. Заслужаная дзяячка культуры Беларусі (1967).
Remove ads
Біяграфія
Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская нарадзілася ў 1911 годзе ў мястэчку Уселюб Наваградскага павета, дзе яе бацька Фёдар Марцінавіч Калітоўскі працаваў лясным кандуктарам графа О’Рурка. Бацьку праз год перавялі ў Мінск, дзе і прайшлі дзіцячыя гады Клаўдзіі. [2] У 1930 годзе скончыла харэаграфічнае аддзяленне Беларускага музычнага тэхнікума, у 1933 годзе — Беларускую студыю оперы і балета. Першай балетнай пастаноўкай, у якой Калітоўскай давялося паўдзельнічаць, стаў балет Р. Гліэра «Чырвоны мак», пастаўлены ў 1933 годзе Л. Крамарэўскім, дырыжыраваў Георгій Пятроў. Праз год гледачы змаглі ўбачыць яе ў балеце «Капелія», а ў 1936 годзе — «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні.[2]
У 1933—1937 і 1945—1951 гадах — артыстка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У 1937 годзе разам з мужам Г. Пятровым уехала ў Алма-Ату, дзе нядаўна быў створаны Дзяржаўны аб’яднаны тэатр казахскай і рускай оперы і стваралася балетная трупа.[2]
У 1945 годзе Георгій Пятроў і Клаўдзія Калітоўская атрымалі запрашэнне вярнуцца на працу ў Мінск. Танцавала ў балетах «Арлекінада», «Раймонда», «Дон Кіхот», «Князь-возера», «Доктар Айбаліт», «Канёк-Гарбунок», «Лебядзінае возера» і іншых. [2]
У 1951 годзе Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская пакінула балетную сцэну.[2] У 1951—1975 гадах — дырэктар Беларускага харэаграфічнага вучылішча.
Remove ads
Зноскі
- Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская . Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 13 сакавіка 2022.
- Артыстка балета з Уселюба(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022. Праверана 13 сакавіка 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads