Клевел

возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia

Клевелmap
Remove ads

Клевел (Клевей) — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 38 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, на паўднёвы захад ад хутара Барова. Належыць да Сарачанскай групы азёр.

Хуткія факты Клевел, Морфаметрыя ...

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Сарачанка. Плошча Клевелу складае 0,12 км². Найбольшая глыбіня возера — 2,1 м. Даўжыня возера — 0,85 км, найбольшая шырыня — 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,86 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,15 млн м³, плошча вадазбору возера — 114 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, парослыя лесам, на захадзе ў верхняй частцы — разараныя. Берагі Клевелу пераважна сплавінныя, забалочаныя. На пэўных участках берагі зліваюцца з схіламі, месцамі знаходзяцца па хмызняком.

Дно вадаёма плоскае, высланае сапрапелем. Праз возера цячэ рака Клевель, якая на паўднёвым усходзе злучае яго з возерам Белае.

Клевел мае востраў, плошча якога складае 0,0005 км².

Возера цалкам зарастае падводнай расліннасцю.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads