Белае (возера, Астравецкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бе́лае — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, у кіламетры на ўсход ад вёскі Белая Вада. Належыць да Сарачанскай групы азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Сарачанка. Плошча Белага складае 0,34 км². Найбольшая глыбіня возера — 4 м. Даўжыня возера — 0,9 км, найбольшая шырыня — 0,4 км.
У паўночна-заходняй частцы возера злучана пратокай з возерам Клевел, у паўднёва-ўсходняй частцы — з возерам Туравейскае.
Водзяцца: шчупак, акунь, верхаводка, плотка, краснапёрка, ёрш звычайны, карась сярэбраны.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Атлас охотника и рыболова: Гродненская область. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads