Сарачанка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сарача́нка, Кле́вель — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Remove ads
Назва
Назва Клевель балцкага паходжання.
Звязана з літоўскім klevas «клён». Таго ж паходжання назвы нёманскай ракі Клява, бярэзінскай ракі Клява. З суфіксам -in- «кляновая» назва ракі Клевень на Падзесенні[1].
З балцкіх гідранімічных аналагаў — літоўскія рачныя назвы тыпу Kleva, Klevinė[2], пруская назва возера *Klavuja (> Clawoge)[3].
Водныя назвы, утвораныя ад назваў дрэў, маюць возера Бяржонка (< літ. beržas «бяроза»), дзвінская рака Обша (< літ. apušė, пруск. abse «асіна»).
Назва Клявель значыць «Кляновая (рака)».
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 201 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,75 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Рака пачынаецца за 1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Караняты.
У верхнім цячэнні (да возера Клевел) рака мае назву Клевель, цячэ пераважна сярод лесу, Пойма часткова забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,2 км каналізаванае. Працякае праз возера Баранскае.
Пасля Клевела рака называецца Сарачанкай і цячэ праз азёры Белае, Туравейскае, Залаўскае, Каймін і Тумскае[4]. Выцякае з Тумскага возера таксама пад назвай Сарачанка, упадае ў Вілію за кіламетр на захад ад вёскі Сароча.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads