Клод Валуа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клод Валуа, ці Клод Французская (фр.: Claude Valois; 12 лістапада 1547, Фантэнбло — 21 лютага 1575, Нансі) — другая дачка Генрыха II і Кацярыны Медычы.
Клод выхоўвалася разам з Елізаветай Французскай і Марыяй Сцюарт. У 11-гадовым узросце была выдадзена замуж за Карла III, герцага Латарынгскага. Гэта сціплая, кульгавая, гарбатая прынцэса была любімай дачкой Кацярыны Медычы. Яна часта пакідала Нансі, сталіцу Латарынгіі, каб пажыць побач са сваёй маці пры французскім двары.
Remove ads
Нашчадства
Выйшла замуж у 11 гадоў, а ў 27 гадоў Клод памерла пры родах. У яе было дзевяць дзяцей.
- Генрых II (1563 † 1624), герцаг Латарынгіі і дэ Бар
- Крысціна (1565 † 1637), у 1587 выйшла замуж за Фердынанда I Медычы, вялікага герцага Тасканы (1549 † 1609)
- Карл (1567 † 1607), кардынал Латарынгскі, біскуп Меца (1578—1607), потым Страсбурга (1604—1607)
- Антуанэта (1568 † 1610), у 1599 выйшла замуж за Іагана-Вільгельма (1562 † 1609), герцага Юліха і Берга
- Ганна (1569 † 1676)
- Францыск II (1572 † 1632), герцаг Латарынгіі і дэ Бар
- Кацярына (1573 † 1648), ігумення абацтва Рэмірмон
- Елізавета (1575 † 1636), у 1599 выйшла замуж за Максіміліяна I (1573 † 1651), курфюрста Баварыі
- Клод (1575 † 1576)
Remove ads
Зноскі
- http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads