Клод Жазеф Вернэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клод Жазе́ф Вернэ́ (фр.: Claude Joseph Vernet, часта без першага імя — Жазеф Вернэ; 14 жніўня 1714, Авіньён — 3 снежня 1789, Луўр, Парыж) — французскі жывапісец.
Remove ads
Біяграфія

Клод Жазеф Вернэ — французскі жывапісец, бацька мастака Карла Вернэ і дзед мастака Араса Вернэ. Нарадзіўся ў Авіньёне, вучыўся ў Італіі ў Бернардзіна Ферджоні і Адрыен Манглард[1][2][3][4] і стаў адным з самых выбітных пейзажыстаў свайго часу. Пры жыцці праславіўся, галоўным чынам, відарысамі марскіх бур, якія, у прыватнасці, падабаліся расійскаму імператару Паўлу I. У 1754—1762 гадах па заказе караля Людовіка XV напісаў серыю карцін «Порты Францыі» (Парыж, Луўр), стварэнню якіх папярэднічаў шэраг эцюдаў з натуры. Яго вялікія палотны набываліся для ўпрыгожвання палацаў па ўсёй Еўропе, у наш час знаходзяцца ва ўсіх буйных еўрапейскіх музеях. Адна з найбуйнейшых калекцый — у Дзяржаўным Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. З малюнкаў К. Ж. Вернэ рабіліся гравюры.
Remove ads
Найбольш вядомыя карціны
- «Бура ў скалістага берага»;
- «Від Неапаля з Везувіем». Палатно, 99 х 197 см. Набыта Луўрам у 1976 г.;
- «Від Неапалітанскага заліва», 1748. Палатно, 100 х 198 см;
- «Уваход у Палермскі порт пры месяцавым святле»
Зноскі
- Marina di Anzio(недаступная спасылка). Accademia di San Luca. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2015. Праверана 9 October 2020.
- Claude-Joseph Vernet, 1714-1789. The Council; University of Michigan. 1976. pp. 1728, 1739, 1747.
{{cite book}}
: Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр|authors=
(даведка) - Silvia Maddalo (1982). Adrien Manglard (1695-1760). Multigrafica; University of Virginia. pp. 20–28.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads