Клод Леві-Строс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клод Леві-Строс (фр.: Claude Lévi-Strauss; 28 лістапада 1908, Брусель — 30 кастрычніка 2009, Парыж) — французскі антраполаг, этнолаг; адзін з галоўных прадстаўнікоў французскага структуралізму.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў Сарбоне. Выкладаў у Бразіліі, быў дарадцам па культуры пасольства Францыі ў ЗША, дырэктарам Музея чалавека ў Парыжы, дырэктарам Школы вышэйшых даследаванняў. Член Французскай Акадэміі, многіх іншых акадэмій, ганаровы прафесар многіх універсітэтаў Еўропы, Амерыкі і Азіі.
Даследчыцкая дзейнасць, светапогляд
Распрацаваў тыпалогію культур, у якой выдзяляў т.зв. «гарачыя» і «халодныя» культуры. Пры гэтым «гарачыя» культуры (у адрозненне ад «халодных») уключаюць у сваё развіццё гісторыю і пошук ўсё больш багатых інфармацыйных магчымасцей. Сцвярджаў, што неўсвядомленая творчасць чалавечага духу ляжыць у аснове культуры і мовы, прычым у дадзеным выпадку мова выступае як неабходная ўмова культуры. Ён лічыў, што сучасныя людзі (у адрозненне ад першабытных народаў) страцілі адзінства пачуццёвага і рацыянальнага ў сваім культурным жыцці, што ў перспектыве можа прывесці да дэградацыі гуманізма. На яго думку (у адрозненне ад меркаваня Л. Леві-Бруля), ужо першабытнай ментальнасці быў уласцівы даволі развіты лагічны апарат, які дасягае сваіх мэтаў пераважна «вакольнымі шляхамі». Меркаваў, што «сучасны чалавек імкнецца зразумець адрозненні культур, адначасова знішчаючы тое, што ў іх яго не задавальняе». Лічыў, што міфалагічнае мысленне ўласціва для архаічных грамадстваў, а міфы з'яўляюцца фундаментальным зместам калектыўнай свядомасці, інструментам першабытнай логікі, якая аперыруе бінарнымі апазіцыямі (напр., высокі-нізкі, правы-левы, неба-зямля, свяшчэнны-прафанны і інш.). Сцвярджаў, што ХХІ стагоддзе будзе стагоддзем гуманітарных навук, або яго не будзе зусім.
Сярод яго найбольш важных твораў — «Структурная антрапалогія» (1958), «Міфалагічныя даследаванні» (Т. 1-4; 1964-71).
Remove ads
Зноскі
- Itaú Cultural Claude Lévi-Strauss // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Claude Lévi-Strauss // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Fichier des personnes décédées Праверана 23 сакавіка 2025.
- Rothstein E. Claude Lévi-Strauss, 100, Dies; Altered Western Views of the ‘Primitive’ // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 10 сакавіка 2021.
- Geni.com — 2006.
- NNDB — 2002.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads