Клявіца

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Клявіца — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Клява (басейн Дняпра).

Хуткія факты Клявіца, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 136 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км.

Пачынаецца за 3 км на поўнач ад вёскі Стайчанка, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Бярозаўка. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна Коявіцы трапецападобная, шырынёй 0,9—1,5 км. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 50—200 м (месцамі да 700 м), у сярэдняй і нізкай плыні забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км (вусце — 2 км на ўсход ад вёскі Лісітнік). Шырыня ракі ў межань у нізкай плыні да 8 м.

Каля ракі населеныя пункты: Стайчанка, Вярхлёўка, Гацец, Кукарава, Пагост, Хватаўка. Каля вёсак Стайчанка, Вярхлёўка і Гацец на рацэ плаціна і сажалка.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 17—18. — 48 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-054-2.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 21—22. — 60 с. 20 000 экз. ISBN 978-985-508-174-7.
  • Ліст карты N-35-83. Выданне 1981 года. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads