Глябовічы

шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Глябовічы
Remove ads

Глябо́вічы — вялікалітоўскі арыстакратычны род герба «Ляліва». Адзін з багацейшых і ўплывовых родаў Вялікага Княства Літоўскага. З роду паходзяць многія выдатныя дзяржаўныя дзеячы. Згас 18 красавіка 1669 года са смерцю Ежы Караля Глябовіча.

Thumb
Герб Глябовічаў «Ляліва»

Паводле падання, паходзяць ад ваяводы смаленскага і дарагабужскага Глеба Вяжэвіча, які жыў у XV стагоддзі. Некаторыя даследчыкі выводзяць паходжанне роду ад Гедзіміна або ад маршалка Манівіда. Імаверна, Глеб паходзіў з баяр Смаленскай або Полацкай зямель[1].

Глябовічы валодалі землямі ў Мазырскім, Ігуменскім, Аршанскім і Новагародскім паветах, а таксама на Смаленшчыне, Віцебшчыне і ў Польшчы. Глябовічам належалі гарады Дуброўна і Заслаўе, палацы ў Вільні і Менску[1].

Пасля смерці Глеба Вяжэвіча ў яго засталіся ўдава Ганна Мілохна Рачкоўна, імаверна, менавіта дзецьмі Глеба Вяжэвіча былі Юрый, Станіслаў і Пётр, якія займалі ў Вялікім Княстве Літоўскам высокія ўрады[2].

Remove ads

Вядомыя асобы

  • Юрый Глябовіч (? — паміж 1520 і 1524) — намеснік смаленскі ў 1492—1499, аршанскі і аболецкі ў 1500—1501, віцебскі ў 1503—1508 і смаленскі ў 1508—1514 гадах. Староста мерацкі з 1514 і ваўкавыскі з 1520[1] (1518?[2]) года.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads