Клякачка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клякачка
Remove ads

Клякачка[1][2], або Стафіле́я[3][2] (Staphýlea) — невялікі род раслін сямейства Клякачкавыя (Staphyleaceae) з Паўднёва-Усходняй Азіі, Амерыкі і Еўропы, які ўключае каля 10—11 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Дрэвы або кусты вышынёй да 5 м. Лісце няпарнаперыстае, супраціўнае. Кветкі белага або жаўтаватага колеру, сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці. Плод — 2—8-гнездавая каробачка.

Гаспадарчае значэнне

Меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Бутоны кветак ужываюцца ў якасці прыправы[2]. Насенне раслін — ласунак[2].

Віды

У адпаведнасці з The Plant List:

  • Staphylea bolanderi A. Gray
  • Staphylea bumalda DC.
  • Staphylea campanulata J. Wen
  • Staphylea colchica Steven Клякачка калхідская
  • Staphylea forrestii Balf. f.
  • Staphylea holocarpa Hemsl.
  • Staphylea pinnata L. Клякачка пёрыстая
  • Staphylea pringlei S. Watson
  • Staphylea shweliensis W.W. Sm.
  • Staphylea tricornuta (Lundell) S.L. Simmons
  • Staphylea trifolia L.
  • Staphylea yuanjiangensis K.M. Feng & T.Z. Hsu

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 181. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads