Кляцішына

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кляці́шына[1] (трансліт.: Kliacišyna, руск.: Клетишино) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 12 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 67 км ад Мінска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Паблізу вёскі знаходзіцца Кляцішчынскае балота, на ім Кляцішынскае радовішча торфу.

Назва

У аснове назвы слова «клець» — будынак для захавання маёмасці[2].

Гісторыя

Ранняя гісторыя

Вядома з XIX стагоддзя. У 1816 годзе ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх, адносілася да маёнтка Вомельна.

З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ліпеня 1943 года ўсе дамы спалены нацысцкай адміністрацыяй[4]. Пасля вайны вёска адноўлена.

Насельніцтва

  • 1816 год — 16 двароў, 100 жыхароў
  • 1858 год — 66 рэвізскіх душ
  • 1870 год — 66 жыхароў
  • 1897 год — 47 двароў, 329 жыхароў
  • 1908 год — 48 двароў, 407 жыхароў
  • 1917 год — 54 двары, 351 жыхар
  • 1960 год — 197 жыхароў
  • 2002 год — 26 двароў, 46 жыхароў
  • 2010 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў
  • 2012 год — 14 гаспадарак, 33 жыхары
  • 2019 год — 25 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads