Вомельна

аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́мельна[1] (трансліт.: Vomieĺna, руск.: Омельно) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, назва паходзіць ад кустоў амялы[3].

Геаграфія

Месціцца за 18 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 73 ад Мінска, 20 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы, на аўтамабільнай дарозе Мар’іна Горка — Шышчыцы, непадалёк ад ракі Пціч.

Каля аграгарадка месціцца Амяльнянскі біялагічны заказнік.

У сярэдзіне XIX сяло акружалі дубовыя, грабавыя і кляновыя лясы, невялікім каналам вёска была злучана з ракой Пціч[4].

Remove ads

Гісторыя

Ранняя гісторыя

Thumb
Вуліца ў Вомельне. Фота Вячаслава Косткі, 1905 г.

У пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя. У 1598 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Радзівілаў.

У 1744 года маёнтак М. Агінскай-Завішы, быў млын. Пазней у складзе маёнтка Навасёлкі ўласнасці Барэцкай[5]. У 1716 годзе была пабудавана ўніяцкая царква.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1800 годзе сяло, шляхецкая ўласнасць, былі Вазнясенская царква і карчма. У 1860 годзе царква была перабудавана. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. З 1860-х гадоў цэнтр Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У 1879 годзе — цэнтр праваслаўнага прыходу (1,3 тыс. вернікаў), пры царкве было папячыцельства. У 1886 годзе дзейнічала школа, праваслаўная царква, валасное праўленне. У 1892 годзе ў школе вучыліся 32 хлопчыкі, 14 дзяўчынак. У 1900 годзе школу наведваў 71 вучань, настаўнікам быў Барыс Мяцельскі.

Пэўны час было ўласнасцю Бурзынскіх, пазней уласнасць Ратынскіх[6]. У 1888 годзе памешчык Ратынскі заснаваў тут крухмальны завод, на якім ў 1889 годзе працавалі 4 рабочыя.

Thumb
Валасны сход у Вомельне (цэнтр Амяльнянскай воласці), 1905 г.

У 1897 годзе ў сяле дзейнічалі праваслаўная царква (больш за 1 тыс. прыхаджан), валасное праўленне, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, лаўка, піцейны дом, побач аднайменны маёнтак.

Насельніцтва ў асноўным займалася земляробствам і жывёлагадоўляй[7], рабілі рагожкі з бярозавага лыка, простыя колы і сані[6].

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Вомельны і Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[8]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак быў нацыяналізаваны, на яго месцы заснаваны пасёлак Востраў. У 1924—1939 гадах — цэнтр Кнорынскага сельсавета, у 1939—1962 гадах — цэнтр Варашылаўскага сельсавета. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені, у 1922 годзе былі 3 настаўнікі і 80 вучняў.

У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя Кнорына, працавала кузня і сталярня. У 1938 годзе нададзены статус вёскі.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У Вомельне месціўся штаб савецкай партызанскай брыгады «Буравеснік». У траўні 1944 года Вомельна была спалена ў час нямецкай карнай аперацыі «Півоня»[9][10].

У 1962—1965 гадах вёска ў складзе Сінчанскага сельсавета, у 1965—1972 гадах яго цэнтр. У 1972—1984 гадах — цэнтр Амяльнянскага сельсавета[11]. У 1976 годзе да Вомельны была далучана вёска Востраў[12][7] (колішні маёнтак Вомельна).

Паводле перапісу 1976 года мела статус пасёлка.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1744 год — 32 двары, 89 жыхароў мужчынскага полу
  • 1816 год — 36 двароў, 170 жыхароў
  • 1858 год — 112 рэвізскіх душ
  • 1886 год — 58 двароў, 372 жыхары
  • 1897 год — сяло, 92 двары, 576 жыхароў; маёнтак, 8 жыхароў
  • 1908 год — 99 двароў, 688 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 61 жыхар
  • 1917 год — сяло, 131 двор, 684 жыхары; маёнтак, 41 жыхар
  • 1960 год — 465 жыхароў
  • 2002 год — 148 двароў, 355 жыхароў
  • 2012 год — 109 гаспадарак, 232 жыхары
  • 2019 год — 186 жыхароў[13]
Remove ads

Інфраструктура

Культура і грамадства

  • Бібліятэкі
  • Клуб

Медыцына

  • Акушэрскі пункт
  • Ветэрынарны ўчастак

Эканоміка

  • Механічныя майстэрні
  • Аддзяленне сувязі
  • Ашчадная каса
  • Крама

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads