Явар
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́вар[2], Клён ілжэплатанавы[3] (Acer pseudoplatanus) — лістападнае дрэва роду клён сямейства кляновых.
Remove ads
Назва
У розных дыялектах беларускай мовы яварам называюць цэлы шэраг іншых дрэваў, у тым ліку асіну, таполю, лістоўніцу.
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Лісце |

Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона густая, пірамідальна-шарападобная. Ствол прамы, з цёмна-шэрай карой. Маладыя парасткі жаўтавата-зялёрыя або буравата-шэрыя. Лісце буйное, пальчаталопасцевае, востраканцовае, чараньковае, даўжынёй да 17 см, знізу шыпаватае. Кветкі жоўта-зялёныя, духмяныя, у доўгіх паніклых гронках; плод — двухкрылка. Жыве да 100 і больш гадоў.
Remove ads
Пашырэнне
Радзіма явара — Паўднёвая Еўропа і Малая Азія. Святлолюбівы і засухаўстойлівы, патрабавальны да ўрадлівасці глебы.
Каштоўнае паркавае дрэва, дэкаратыўнае кветкамі і буйным лісцем, выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках. Мае формы з пурпуровым і бела-стракатым лісцем. Добры меданос. На Беларусі расце ў садах і парках паўднёвых абласцей, цвіце ў маі — пачатку чэрвеня.
Размнажаецца насеннем, парасткамі ад пня, акуліроўкай.
Таксанамія
Від Явар ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).
яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ больш 100 відаў | ||||||||||||
парадак Сапіндакветныя | род Клён | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Сапіндавыя | від Явар | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 140—150 родаў | ||||||||||||
Remove ads
Галерэя пылку
- Пылок Явара з павелічэннем 10х
- З павелічэннем 40х
- З павелічэннем 60х
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads