Клінцоўскі грабен

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клінцоўскі грабен
Remove ads

Клінцоўскі грабен — тэктанічная адмоўная структура, якая ўскладняе заходнюю перыкліналь Варонежскай антэклізы. Назва ад горада Клінцы.

Thumb
Тэктанічныя структуры Беларусі

Размешчаны на захадзе Бранскай вобласці Расіі і часткова ў Гомельскай вобласці Беларусі (Веткаўскі, Добрушскі раёны). Раздзяляе Суражскі і Грамяцкі пахаваныя выступы, праз Гарадоцка-Хацецкую ступень выходзіць да паўночнага борта Прыпяцкага прагіну. Выцягнуты ў паўночна-ўсходнім напрамку па лініі Ветка — Клінцы — Мглін больш чым на 150 км пры шырыні ад 30 да 50 км.

Паверхня крышталічнага фундамента на глыбіні ад 400 да 700 м. Барты структуры абмяжоўваюць Суражскі разлом з амплітудай каля 200 м і Навазыбкаўскі разлом з амплітудай каля 100 м на паўднёвым усходзе. Запоўнены грабен пераважна адкладамі беларускай серыі сярэдняга рыфею і вільчанскай серыі венду, перакрыты сярэдне- і верхнедэвонскімі, сярэднеюрскімі і антрапагенавымі адкладамі.

Узрост грабена сярэднерыфейскі, з пачатку венду страціў самастойнае развіццё.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads