Клішава

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Клі́шава[2] (трансліт.: Klišava, руск.: Клишево) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, на аўтамабільнай дарозе Н2353 (Палудзеткі — Клішава). Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 9,4471 га[1].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У складзе Расійскай імперыі

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года вёска ў складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе цэнтр маёнтка Клішава, у якім было 26 рэвізскіх сялянскіх душ. У 1846 годзе маёнтак належаў калежскаму асэсару памешчыку А. М. Паплаўскаму. У 1847 годзе тут 3 двары. У [[1878 годзе прыватная ўласнасць памешчыцы Сямашка, якой належала 124 дзесяцін зямлі.

У 1905 годзе вёска (2 двары) у складзе Бабініцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні; належала сельскагаспадарчаму таварыству.

У складзе СССР

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

Па рашэнні VI (надзвычайнага) з’езда Саветаў (надзвычайны) рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў (13 — 16 сакавіка 1924 г., Мінск) вёска перайшла ў склад Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў складзе Бабініцкага сельсавета Віцебскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. У 1926 годзе — 4 двары. У 1939 годзе ў Клішава пераселены жыхары вёскі Кротава, а ў 1940 годзе — вёскі Станоўшчына.

З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 гадоў вёска акупіравана нямецкімі войскамі. Дзякуючы праверкам шматлікіх матэрыялаў, якія паступілі ў Віцебскі падпольны абкам КП(б)Б, высветлена, што «5 байцоў партызанскай брыгады „Аляксей“ зайшлі ў хату да жонкі інструктара Гарадоцкага РК КП(б)Б Шыфалінай, пад страхам зброі прымусілі яе маўчаць і не выходзіць з хаты, а самі ў гэты час з сараю забралі 6 шт. курэй і 4 — у суседа, зарэзалі іх і сышлі»[3].

Да 22 снежня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Ботаніцкага сельсавета[4].

Беларусь

1 студзеня 2003 года ў вёсцы 3 двары; уваходзіла ў склад сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Палудзеткі».

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1847 год — 38 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 год — 12 чал.; 1926 год — 13 чал.
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2003 года — 4 чал.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads