Князі пскоўскія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паводле позняга Ніканаўскага летапісу, асобны княжацкі сталец у Пскове быў створаны Уладзімірам Святаславічам, які ў 1014 годзе вылучыў горад ва ўдзел свайму сыну Судзіславу. Падчас усобіцы Уладзіміравічаў Судзіслаў быў пасаджаны ў вязніцу, а пскоўскае княжанне ліквідавана. Некаторыя аўтары выказвалі здагадку, што магчыма Яраслаў Уладзіміравіч, асцерагаючыся прэтэнзій на кіеўскае княжанне з боку Судзіслава, пасадзіў яго — свайго апошняга брата і самага малодшага з Уладзіміравічаў — у вязніцу (поруб).

Потым Пскоў быў у складзе Наўгародскай зямлі і імкнуўся да пашырэння сваёй аўтаноміі. Як і ў Ноўгарадзе, у ім усталявалася «рэспубліканская» сістэма палітычнага ладу, якая абмяжоўвала правы князя на карысць баяр і веча.

У 1348 годзе паводле Болатаўскага дагавора Ноўгарад прызнаў незалежнасць Пскова і перастаў пасылаць у яго сваіх пасаднікаў. З 1399 пскоўскія князі называюцца маскоўскімі намеснікамі. Васіль II дамагаецца права прызначаць пскоўскіх намеснікаў паводле свайго меркавання, прычым яны прыносяць прысягу не толькі Пскову, але і вялікаму князю. Пры Іване III пскавічы адмаўляюцца ад права адхіляць прызначаных да іх князёў.

У 1510 годзе вялікі князь маскоўскі Васіль III прыбыў у Пскоў і абвясціў яго сваёй вотчынай. Веча было распушчана, каля 300 багатых пскоўскіх сем'яў было выслана з горада. Іх маёнткі размеркавалі паміж служылымі маскоўскімі людзьмі. Князёў і намеснікаў у Пскове больш не было.

Remove ads

Князі пскоўскія

Remove ads

Маскоўскія намеснікі

  • 13991399 Іван Усеваладавіч
  • 14011407 Данііл Аляксандравіч Пскоўскі
  • 14071408 Канстанцін Дзмітрыевіч
  • 14081409 Данііл Аляксандравіч
  • 14101412 Аляксандр Фёдаравіч Дранка
  • 14121414 Канстанцін Дзмітрыевіч
  • 14151417 Андрэй Аляксандравіч
  • 14171420 Фёдар Аляксандравіч
  • 14211424 Аляксандр Фёдаравіч Шчэпа
  • 14241425 Фёдар Патрыкеевіч
  • 14281429 Дзмітрый Аляксандравіч Шчэпа
  • 14291434 Аляксандр Фёдаравіч Дранка
  • 14341436 Уладзімір Данілавіч
  • 14361437 Барыс Васільевіч Шуйскі
  • 14371439 Уладзімір Данілавіч
  • 14391442 Аляксандр Іванавіч Лукомскі
  • 14431447 Аляксандр Васільевіч Чартарыйскі
  • 14481455 Васіль Васільевіч Грэбінка Шуйскі
  • 14561460 Аляксандр Васільевіч Чартарыйскі
  • 14601460 Юрый Васільевіч Малодшы Дзмітраўскі
  • 14601461 Іван Васільевіч Стрыга Абаленскі
  • 14611462 Уладзімір Андрэевіч
  • 14631466 Іван Аляксандравіч Звенігародскі
  • 14671472 Фёдар Юр'евіч Шуйскі
  • 14731477 Яраслаў Васільевіч Абаленскі
  • 14781482 Васіль Васільевіч Бледны Шуйскі
  • 14821487 Яраслаў Васільевіч Абаленскі
  • 14881491 Сямён Раманавіч Яраслаўскі
  • 14911496 Васіль Фёдаравіч Шуйскі
  • 14961501 Аляксандр Уладзіміравіч Растоўскі
  • 15011503 Іван Іванавіч Гарбаты-Суздальскі
  • 15031507 Дзмітрый Уладзіміравіч Растоўскі
  • 15071509 Пётр Васільевіч Вялікі Шастуноў
  • 15091510 Іван Міхайлавіч Рэпня-Абаленскі
  • 15101511 Рыгор Фёдаравіч Марозаў і Іван Андрэевіч Чаляднін
  • 15111513 Пётр Васільевіч Вялікі Шастуноў і Сямён Фёдаравіч Курбскі


Remove ads

Зноскі

  1. Е. А. Болховитинов «Исторія княжества псковскаго. Часть IV»- Кіевъ.: «Въ Типографіи Кіево-Печорской Лавры», 1831 — (стр.4)

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads