Кніга Неяміі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кніга Неяміі (іўр.: סֵפֶר נְחֶמְיָה Сеф́ер Нэгэмія; лац.: Liber Nehemiae; стар.-грэч.: Νεεμίας)— біблейская кніга, якая апавядае пра жыццё і дзейнасць іерусалімскага губернатара Неяміі, складаецца з 13 раздзелаў і змешчана ў іўдзейскім каноне Бібліі пасля кніг Ездры як аднародная па зместу, у хрысціянскай Бібліі — пасля першай кнігі Ездры[1].
Па сваім змесце кніга з’яўляецца лагічным працягам Хронік і распавядае пра адбудову супольнасці ў Іерусаліме і Іўдзеі пасля вяртання выгнаннікаў з вавілонскага палону. Рэпатрыянты ахвотна ўзяліся за аднаўленне ерусалімскай святыні і рэарганізацыю тэакратычнай сістэмы ў ізраільскім грамадстве. Ездра і Неямія — галоўныя грамадскія дзеячы.
Паводле сюжэта кнігі, Неямія быў вавілонскім яўрэем. У 444 да н.э. ён быў прызначаны губернатарам Іўдзеі. Падчас свайго кіравання ён турбаваўся аб будаўніцтве сцен Іерусаліма і правёў рэлігійную рэформу. Адказным за рэформу быў Ездра. Цэнтральнымі пытаннямі рэформы былі захаванне суботы, забарона шлюбу з замежнымі жанчынамі і выплата дзесяціны храму.
Remove ads
Пераклады
- Кніга Нээміі ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга Нэгэміна ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Кніга Нэгэміі ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Кніга Нээміі ў перакладзе Антонія Бокуна
Зноскі
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 173. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads