Кніга прарока Езекііля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кні́га праро́ка Езекіі́ля (іўр.: ספר יְחֶזְקֵאל, Сефер Ехэзке́ль; лац.: Liber Ezechiel; стар.-грэч.: Ιεζεκιήλ)) — 26-я кніга кананічнага Старога Запавету, чатырнаццатая частка Танаху. Напісаная прарокам Езекіілем да 591 да н.э. у Вавілоне. Складаецца з 48 раздзелаў, апісвае падзеі часоў Першага Храма і Вавілонскага палону (613 — каля 591 да н.э.).
Аўтарства кнігі і яе прыналежнасць да біблейскага канону ніколі не аспрэчваліся. Кніга ўвайшла ў канон у часы Ездры і з’яўляецца ў каталогах свяшчэнных пісанняў часоў ранняга хрысціянства; напрыклад, у спісе канону, складзенага Арыгенам.
Remove ads
Кароткі змест
- Рзд. 1-3: бачанне славы Гасподняй і пакліканне Езекііля да прароцкага служэння.
- Рзд. 4-24: 13 выкрывальных прамоў супраць іўдзеяў і сімвалічныя дзеі, якія паказваюць падзенне Іерусаліму
- Рзд. 25-32, 35: выкрывальныя прамовы супраць паганцаў: іўдзейскіх суседзяў, жыхароў Тыру. Прароцтвы пра егіпцян. Вершы 13-19 28 раздзела адносяцца да д’ябла, увасабленнем якога стаў тырскі цар.
- Рзд. 33: новыя абавязкі прарока.
- Рзд. 34, 36-37: адноўлены Ізраіль і ўваскрашэнне мёртвых.
- Рзд. 38-39: нашэсце Гога і Магога.
- Рзд. 40-48: бачанне новага Храма
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга прарока Езекііля
- Кніга прарока Езэкііля ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга прарокі Езэкіеля Архівавана 6 чэрвеня 2021. ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Кніга Эзэкіэля ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Кніга Эзэкіэля ў перакладзе Антонія Бокуна
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads