Коканапрад кольчаты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кольчаты шаўкапрад, Кольчаты коканапрад, Прадзільнік персцянёвы[1] (Malacosoma neustria) — матылёк сямейства коканапрадаў.
Remove ads
Апісанне
У матылька размах крылаў да 42 мм у самак і 32 мм у самцоў. Колер крылаў карычнева-жоўты з цёмнай папярочнай паласой. Вусень даўжынёй да 55 мм, блакітнавата-шэры, з белымі і аранжавымі палосамі на спіне і блакітнымі на баках.
Арэал
Пашыраны ў Еўразіі, на Беларусі звычайны від. Жывуць у лясах, садах, вусені — калоніямі ўнутры або на паверхні павуцінных гнёздаў паміж галін і на ствалах.
Экалогія
Вусені аб’ядаюць лісце, бутоны, кветкі. Акукліваюцца паміж лісця і ў расколінах кары. Самкі ў сярэдзіне лета адкладваюць да 400 яец у выглядзе кольца вакол тонкіх галінак (адсюль назва).
- ♂
- ♀
Значэнне
Шкоднікі семечкавых і костачкавых пладовых культур і лясных парод.
Зноскі
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Gastropacha neustria
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads