Конга (мова)

мова, на якой размаўляюць конга, якія жывуць у Анголе і двух Конга From Wikipedia, the free encyclopedia

Конга (мова)
Remove ads

Ко́нга (саманазва: Kikongo) — мова, распаўсюджаная на захадзе Цэнтральнай Афрыкі, пераважна ў Рэспубліцы Конга, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Анголе. Належыць да моўнай групы банту.

Хуткія факты Конга, Саманазва ...

Родная мова народа конга. У 2012 г. мова конга стала ўжывалася 6,5 млн носьбітаў, яшчэ 2 млн носьбітаў ёй карысталіся як другой мовай.

Remove ads

Гісторыя

Мова конга сфарміравалася ў дзяржаве Каралеўства Конга. У XVI ст. партугальскія місіянеры пераклалі на яе катэхізіс. У 1645 г. была складзена першая граматыка. У 1648 г. надрукаваны слоўнік. Поўны пераклад Бібліі з’явіўся ў 1905 г.

Асаблівасці

Мова конга з’яўляецца тонавай. Падзяляецца на 9 буйных дыялектаў. Крэольскі дыялект кітуба з’яўляецца афіцыйнай мовай у Рэспубліцы Конга. У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ён ужываецца пад назвай конга і таксама мае афіцыйны характар.

У наш час існуе некалькі версій літаратурнай мовы, аднак усе версіі заснаваны на лацінцы.

Кароткі размоўнік

Больш інфармацыі Конга, Беларуская мова ...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads