Конікавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конікавыя
Remove ads

Конікавыя, Конікі сапраўдныя[1] (Tettigonioidea) — надсямейства прамакрылых насякомых падатраду даўгавусых з адзіным сучасным аднайменным сямействам. Больш за 6800 відаў на ўсіх кантынентах (акрамя Антарктыды).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела ад 8 да 132 мм. Вусікі даўжэйшыя за цела, мнагачленікавыя. На брушку ў самак доўгі серпа- ці шаблепадобны яйцаклад. Надкрылы ў самцоў маюць орган стракатання. Заднія ногі скакальныя, на галёнках пярэдніх ног — органы слыху. Развіццё з няпоўным ператварэннем.

Пашыраны ва ўсіх частках свету з цёплым і ўмераным кліматам (каля 70% у трапічных і субтрапічных краінах). Раслінаедныя ці ўсёедныя, радзей драпежнікі. Яйцы адкладваюць у глебу або ў тканкі раслін.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads