Коры Гаўф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Коры Гаўф
Remove ads

Коры Дыён (Кока) Гаўф (англ.: Cori (Coco) Gauff;[5] нар. 13 сакавіка 2004, Дэлрэй-Біч, ЗША) — амерыканская тэнісістка[6][7], трэцяя ракетка свету ў адзіночным разрадзе і самая юная ў гісторыі першая ракетка свету ў парным разрадзе. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2023), фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2022); фіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021, Адкрыты чэмпіянат Францыі-2022); пераможца 13 турніраў WTA (з іх шэсць у адзіночным разрадзе); самая юная ў гісторыі тэнісістка, якая змагла пераадолець кваліфікацыю на жаночым турніры Вялікага шлема і самы юны гулец (як сярод жанчын, так і мужчын), які здолеў пераадолець кваліфікацыю на Уімблдане.

Хуткія факты Коры Гаўф, Нарадзілася ...

У юніёрах: пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2018); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2018); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017).

Remove ads

Агульная інфармацыя

Коры Гаўф пачала гуляць у тэніс ва ўзросце сямі гадоў[8]. Яна нарадзілася і вырасла ў Атланце, але перабралася з сям’ёй у Дэлрэй-Біч, штат Фларыда, каб мець больш магчымасцей для развіцця свайго тэніснага таленту[9]. У Коры спартыўная сям’я. Яе бацька гуляў у баскетбол ва Універсітэце штата Джорджыя, пазней стаў трэніраваць дачку[10], а яе маці займалася лёгкай атлетыкай у фларыдскім універсітэце. У сям’і Гаўф таксама ёсць два малодшых сыны. Коры навучаецца дома ў сваёй маці, былой настаўніцы.

Remove ads

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

Больш інфармацыі Адзіночнырэйтынг, Парнырэйтынг ...


Выступленні на турнірах

Remove ads

Заўвагі

  1. Беларуская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступленняў пад сцягам Беларусі.
  2. Трапіла ў асноўную сетку пасля паражэння ў фінале кваліфікацыі.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads