Костычы
вёска ў Брэсцкім райне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́стычы[1] (трансліт.: Kostyčy, руск.: Костычи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 12 км на паўночны захад ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Скокі.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — аг. Клейнікі).
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 1566 годзе пазначана ў актах Слонімскага земскага суда.
У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў маёнтак Церабунь. У 1858 годзе ўласнасць графоў Грабоўскіх. У 1897 годзе вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета, працаваў ветраны млын.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
Remove ads
Насельніцтва
- 105 сялянскіх душ (1858)
- 28 двароў, 209 жыхароў (1897)
- 282 жыхары (1905)
- 18 наспадарак, 90 жыхароў (30.9.1921)
- 400 жыхароў (1959)
- 461 жыхар (1970)
- 40 гаспадарак, 66 жыхароў (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads