Клейнікаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кле́йнікаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Клейнікі.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рэчыцкага сельсавета[1].
8 верасня 1959 года цэнтр Рэчыцкага сельсавета перанесены ў вёску Клейнікі, сельсавет перайменаваны ў Клейнікаўскі, у склад сельсавета з Матыкальскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кацельня Баярская, Коладна, Церабунь і Шумакі)[2]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Коладна (злілася з вёскай Церабунь)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Клейнікаўскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[4].
Remove ads
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 7 населеных пунктаў:
Да 21 снежня 2007 года ў склад Клейнікаўскага сельсавета ўваходзілі Казловічы[5].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2226 чалавек[6], з іх 85,6 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 5,1 % — украінцы, 1,1 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 2598 чалавек[8].
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads