Коцкія Альпы (рымская правінцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Коцкія Альпы (рымская правінцыя)map
Remove ads

Коцкія Альпы (лац.: Alpes Cottiae) — правінцыя Рымскай імперыі, адна з трох невялікіх правінцый, якія схаваліся ў Альпах на граніцы сучасных Францыі і Італіі. Асноўным прызначэннем гэтых правінцый было падтрыманне ў парадку дарог праз альпійскія перавалы. Коцкія Альпы межавалі з Нарбонскай Галіяй на захадзе, Прыморскімі Альпамі на поўдні, Італіяй на ўсходзе і Пенінскімі Альпамі на поўначы.

Хуткія факты Коцкія Альпы, Краіна ...
Thumb
Рымская правінцыя Коцкія Альпы каля 117 года.

Правінцыя атрымала назву па імені лігурыйскага цара Коція, які кіраваў у гэтых краях у пачатку I ст. да н.э., чые ўладанні былі ўключаны ў склад рымскай дзяржавы імператарам Актавіянам Аўгустам. Спачатку Коцій, якому быў нададзены рымскі тытул прэфекта, а ўслед за ім ягоны сын, які насіў раманізаванае імя Марк Юлій Коцій, утрымлівалі ўладу на правах кліентаў Рыма, але пасля смерці апошняга цара ў 63 годзе, для кіравання правінцыяй сталі прызначаць пракуратараў, якіх выбіралі з саслоўя вершнікаў.

Сталіцай правінцыі быў горад Сегузій (лац.: Segusium) (сучасная Суза ў П’емонце). Пасля рэформ імператара Дыяклетыяна, правінцыя Коцкія Альпы была злучана з суседняй правінцыяй Прыморскія Альпы. Паміж 554 і 568 гадамі, пасля вайны візантыйцаў з готамі, якая скончылася заваяваннем Італіі грэкамі, была адноўлена правінцыя Коцкія Альпы. Павел Дыякан, які апісваў італійскія правінцыі эпохі ўварвання лангабардаў, згадвае і Коцкія Альпы:

«Пятая правінцыя завецца Каційскія Альпы, якія называюцца так паводле караля Кота, які жыў у часы Нерона. Яна раскінулася на паўднёвы ўсход ад Лігурыі да мора тырэнаў, на захадзе ж дасягае гальскай граніцы. У ёй знаходзяцца Аквы 22, дзе ёсць гарачыя крыніцы, Дэртона, манастыр Бобіум, затым гарады Генуя і Саона[1]

Як бачна, Коцкія Альпы ўваходзілі ў склад аднаго з чатырох візантыйскіх дукатаў, створаных на поўначы.

Паселішчы на тэрыторыі Коцкіх Альпаў:

  • Ацэлум (лац.: Ocelum, суч. фр.: Lesseau)
  • Сегузій (лац.: Segusium, суч. Суза), сталіца
  • Сцынгамагус (лац.: Scingomagus, суч. італ.: Exilles)
  • Цэзаа (лац.: Caesao, суч. італ.: Cesana Torinese)

У рымскі перыяд сталіца кіравалася дуумвірамі, а галоўным жрацом быў фламін Аўгуста.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads