Кошалева

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кошалеваmap
Remove ads

Ко́шалева[1] (трансліт.: Košalieva, руск.: Кошелево) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчана за 12 км на ўсход ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на поўначы — меліярацыйны канал.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).

Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1618 годам згадваецца як фальварак.

Пасля пракладкі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, якая была ўведзена ў пастаянную эксплуатацыю 29 лістапада 1871 года, пачаў дзейнічаць чыгуначны паўстанак.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Берасцейскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

Remove ads

Насельніцтва

  • 140 жыхароў, на чыгуначным паўстанку — 14 жыхароў (1959)
  • 151 жыхар (1970)
  • 40 гаспадарак, 106 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads