Тэльмінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэльмінскі сельсаветmap
Remove ads

Тэ́льмінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Тэльмы-1.

Хуткія факты Тэльмінскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Збірагскага сельсавета[1]. 3 чэрвеня 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чэрнеўскага сельсавета[2], які 22 сакавіка 1962 года перайменаваны ў Тэльмінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тэльмы-1[3]. 8 мая 1970 года ў склад сельсавета з Вычулкаўскага сельсавета перададзены вёскі Булькава, Вычулкі, Падбулькова, Шчэбрын і Ямна, а ў склад Чэрнінскага сельсавета перададзены вёскі Братылава, Бярдычы, Валоскі, Вітошкі, Вялікая Курніца, Вялікія Косічы, Вялюнь, Гутавічы, Забярэззе, Залессе, Збірагі, Карабаны, Клімовічы, Максімы, Машчонка, Селяхі, Харытоны, Чэрні і хутары Бабры, Макасі, Малькі і Чэрні[4]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Падбулькова (злілася з вёскай Булькова)[5]. 4 красавіка 1983 года ў склад сельсавета з Чэрнінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Машчонка, Новыя Задворцы, Плоска, Старыя Задворцы)[6].

Remove ads

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 12 населеных пунктаў:

На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[7].

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета[8]:

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3010 чалавек[9], з іх 86,6 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 4,2 % — украінцы, 0,9 % — палякі[10]; паводле перапісу 2019 года — 4119 чалавек[11].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads