Чырванашыйная коўра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чырванашыйная коўра
Remove ads

Чырванашыйная коўра (Podiceps auritus) — від водных птушак з сямейства паганкавых (Podicipedidae). Вылучаюць два падвіды[1]. Трохі драбнейшая за прадстаўнікоў роду вароны (Corvus)[2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Знешні выгляд

Даўжыня цела дасягае 31-38 см, маса — 300—570 г[3]. Увесну і ўлетку галава чорная з пучкамі рудых пёраў над і за вачыма, шыя і бакі рудыя. Восенню і зімой агульная афарбоўка светлая, на галаве цёмна-шэрая Шапачка, шыя спераду белая. Дзюба прамая, чорная са светлым кончыкам. Птушка, якая плыве, трымае галаву злёгку адкінутай назад.

Распаўсюджанне

Жыве на большай частцы Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. У Расіі распаўсюджана ад заходніх да ўсходніх межаў краіны. Выбірае вадаёмы з багатай воднай расліннасцю ў лясной, лесастэпавай і стэпавай зонах. Пералётны від на поўначы арэалу[2].

Спосаб жыцця

Гняздуецца на невялікіх азёрах, старыцах у поймах рэк, зімой мігруе на марскія ўзбярэжжа. Менш асцярожная, чым іншыя паганка, і часцей выходзіць на бераг. На сушы трымаецца амаль вертыкальна. Добра лётае. Харчуецца воднымі беспазваночнымі, на зімоўцы таксама дробнай рыбай, за ежай нярэдка нырае на значную глыбіню. Гняздо плывучае. У кладцы ад аднаго да васьмі яек даўжынёй 4,5 см і дыяметрам 3 см[4]. Пуховыя птушаняты паласатыя. Птушка звычайна маўклівая, але часам выдае хрыплы віскатлівы крык, лёгка адрозны ад голасу іншых паганак.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads