Паганкавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паганкавыя, коўравыя (Podicipedidae) — монатыповае сямейства птушак з атраду Паганкападобныя (Podicipediformes). У сямейства паганкавых уваходзяць 6 родаў і 22 віда, 3 з якіх вымерлі. На Беларусі сустракаюцца 5 відаў.
Назва «паганка» ўтворана ад агіднага смаку іх мяса, якое мае непрыемны пах рыбы. Найбольш распаўсюджаным відам у Еўропе з’яўляецца коўра вялікая (Podiceps cristatus).
Памеры паганкавых вагаюцца ад 23 да 74 см, вага — у сярэднім ад 120 да 1500 г. Адрозніваюць два асноўных тыпа паганкавых: з доўгімі, вострымі дзюбамі, якія сілкуюцца ў асноўным рыбай і маюць доўгія шыі, у той час як віды, якія сілкуюцца воднымі членістаногіх маюць больш кароткія шыі і дзюбы. Вымерлая паганка Podilymbus gigas мела дзюбу, якая ідэальна пахадзіла для лоўлі ракападобных.
Remove ads
Роды
- Poliocephalus
- Aechmophorus
- Tachybaptus
- Podilymbus
- Паганкі (Podiceps)
- Rollandia
Некаторыя віды
- Паганка вялікая (Podiceps cristatus)
- Паганка малая (Podiceps ruficollis)
- Паганка шэрашчокая (Podiceps grisegena)
- Паганка чырванашыйная (Podiceps auritus)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паганкавыя
- Сямейства паганкавыя Архівавана 7 красавіка 2007. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads