Крапінец горкі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крапінец горкі[1], крапінец гаркаваты[2] (Polygala amarella) — від кветкавых раслін роду Крапінец (Polygala) сямейства Крапінцовыя (Polygalaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Корань стрыжнёвы, маларазгалінаваны. Вышыня расліны 10—20 см. Сцябло простае. Каля асновы сцябла ўтвараецца прыкаранёвая разетка зваротнаяйкападобнага лісця. Кветкі дробныя, сіняга колеру, 3—4 мм даўжынёй, сабраныя ў рэдкую зверху гронку[3][4]. Плод — сухая каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
Еўрапейскі від. Святлолюбівая расліна, пераносіць цень[5]. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф[5]. Расце на сырых і забалочаных лугах, сярод хмызнякоў — на мінеральнай і тарфяной глебе[4]. Цвіце ў маі—ліпені[4].
Рэдкі від раслін. Ахоўваецца ў Фінляндыі, Украіне і шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].
Выкарыстанне
Лекавая і дэкаратыўная расліна[5].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Лекарственные растения и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. Мн.: «Наука и техника», 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- Истод горьковатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads