Краснакамск

From Wikipedia, the free encyclopedia

Краснакамскmap
Remove ads

Краснакамск (руск.: Краснокамск) — горад (з 1938 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснакамскага раёна Пермскага края. Насельніцтва 52,6 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1929 годзе.

Хуткія факты Краснакамск, Краіна ...

Горад размешчаны ў крайняй заходняй частцы раёна, на правым беразе ракі Кама, за 47 км ад Пермі.

Самым буйным прадпрыемствам з’яўляецца цэлюлозна-папяровы камбінат, які выпускае пісчую і друкарскую паперу, школьныя сшыткі. Фабрыка «Гознак» — вядучае ў Расіі прадпрыемства, якое спецыялізуецца на распрацоўцы і выпуску каштоўных, дакументальных, друкаваных, пісчых і чарцёжных відаў папер. Працуе завод металічных сетак. Акрамя сетак з каляровых металаў, завод асвоіў іх вытворчасць з сінтэтычных валокнаў.

Іншая група прадпрыемстваў звязана з нафтай, здабыча якой вядзецца нафтагазаздабыўным упраўленнем «Краснокамскнефть» на некалькіх радовішчах на прылеглай да горада тэрыторыі. Нафтапрамысловае і нафтаперапрацоўчае абсталяванне вырабляецца на машынабудаўнічых заводах «Спецнефтехиммаш», «Нефтегормаш», ТАА "СПК «Нефтехимсевис». Разнастайная прадукцыя завода бытавой хіміі. Патрэбы будаўніцтва забяспечваюць заводы ЖБК і ЖБВ. Лёгкая і харчовая прамысловасць прадстаўлена ў горадзе некалькімі прадпрыемствамі: швейная фабрыка, бытавы камбінат, фабрыка дзіцячай цацкі, мясакамбінат, малочны камбінат, макаронная фабрыка, хлебакамбінат, камбікормавы завод.

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads