Краснаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кра́снаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Краснаўка.

Хуткія факты Краснаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

  • Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р31 · Н5002 · Н5005 · Н5023 · Н5031 · Н5033
  • Рэкі: Бярэзіна.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Каралёваслабадскога і Коўчыцкага сельсаветаў[1]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Казлоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Завічча, Міхайлаўка, Новая Беліца і Старая Беліца)[2].

Эканоміка

На тэрыторыі сельсавета буйным сельскагаспадарчым прадпрыемствам з’яўляецца Міхайлаўскае-агра. Гэтак жа працуюць два прадпрыемствы лясной гаспадаркі Светлагорскага лясгаса ў вёсках Краснаўка і Коўчыцы 2. На тэрыторыі сельсавета зарэгістравана адна прыватная фермерская гаспадарка.

Гандаль

Гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляе Светлагорскае райпо ў вёсках: Міхайлаўка, Краснаўка, Коўчыцы 2, Данілоўка, Васілёўка, Каралёва Слабада 2. Астатнія вёскі абслугоўваюцца аўталаўкай.

Ахова здароўя

Медыцынскае абслугоўванне прадстаўлена 3 фельчарска-акушэрскімі пунктамі ў Краснаўцы, Коўчыцах 2, Васілёўцы.

Адукацыя і культура

На тэрыторыі сельсавета працуе: Краснаўская яслі-сад сярэдняя школа. Дом культуры ў вёсках Міхайлаўка і Коўчыцы 2. Бібліятэкі ў Краснаўцы і Міхайлаўцы.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавек[3], з іх 85,1 % — беларусы, 12,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 906 чалавек[5].

Органы мясцовай улады

Мясцовая ўлада прадстаўлена Краснаўскім сельскім Саветам дэпутатаў і сельскім выканаўчым камітэтам. Месца знаходжання — вёска Краснаўка, вуліца Дарожная, дом 3.

Савет дэпутатаў падзелены на 11 акруг.

Славутасці

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads