Краснаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кра́снаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Краснаўка.
Remove ads
Геаграфія
- Агульная плошча: 308,84 км²
- Размяшчэнне: паўночна-заходняя частка Светлагорскага раёна
- Мяжуе:
- на поўначы — з Бабруйскім раёнам
- на паўднёвым захадзе — з Акцябрскім раёнам
- на поўдні — з Парыцкім сельсаветам Светлагорскага раёна
- на ўсходзе — са Жлобінскім раёнам
Гісторыя
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Каралёваслабадскога і Коўчыцкага сельсаветаў[1]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Казлоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Завічча, Міхайлаўка, Новая Беліца і Старая Беліца)[2].
Эканоміка
На тэрыторыі сельсавета буйным сельскагаспадарчым прадпрыемствам з’яўляецца Міхайлаўскае-агра. Гэтак жа працуюць два прадпрыемствы лясной гаспадаркі Светлагорскага лясгаса ў вёсках Краснаўка і Коўчыцы 2. На тэрыторыі сельсавета зарэгістравана адна прыватная фермерская гаспадарка.
- Гандаль
Гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляе Светлагорскае райпо ў вёсках: Міхайлаўка, Краснаўка, Коўчыцы 2, Данілоўка, Васілёўка, Каралёва Слабада 2. Астатнія вёскі абслугоўваюцца аўталаўкай.
- Ахова здароўя
Медыцынскае абслугоўванне прадстаўлена 3 фельчарска-акушэрскімі пунктамі ў Краснаўцы, Коўчыцах 2, Васілёўцы.
- Адукацыя і культура
На тэрыторыі сельсавета працуе: Краснаўская яслі-сад сярэдняя школа. Дом культуры ў вёсках Міхайлаўка і Коўчыцы 2. Бібліятэкі ў Краснаўцы і Міхайлаўцы.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавек[3], з іх 85,1 % — беларусы, 12,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 906 чалавек[5].
Органы мясцовай улады
Мясцовая ўлада прадстаўлена Краснаўскім сельскім Саветам дэпутатаў і сельскім выканаўчым камітэтам. Месца знаходжання — вёска Краснаўка, вуліца Дарожная, дом 3.
Савет дэпутатаў падзелены на 11 акруг.
Славутасці
- Тэрыторыя былога горада «Казімір» (XVII стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр
- Курганны магільнік перыяду ранняга сярэднявечча ля в. Коўчыцы 2
- Ваенныя помнікі і мемарыялы ў вёсках: Малімоны, Коўчыцы 1, Коўчыцы 2, Новая Беліца.
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads