Казлоўскі сельсавет (Светлагорскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казло́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Казлоўка.

Хуткія факты Казлоўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 24 верасня 1926 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР падчас скасавання Парыцкага сельсавета. Цэнтр — мястэчка Парычы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Казлоўка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Парыцкага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 26 сакавіка 1987 года ў склад Краснаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Завічча, Міхайлаўка, Новая Беліца і Старая Беліца)[1]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Парыцкага пассавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 2244 чалавекі[3], з іх 95,3 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4].

Склад

Казлоўскі сельсавет уключаў 14 населеных пунктаў: аграгарадок Казлоўка, вёскі Вярхлессе, Высокі Полк, Ельнічкі, Кастрычнік, Кнышэвічы, Ліпнікі, Майсееўка, Пагонцы, Прудок, Пясчаная Рудня, Селішчы, Скалка, Судавіца.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads