Крачкавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крачкавыя (Sternidae) — сямейства птушак атрада сеўцападобных.
Remove ads
10 родаў, 43 віды. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 6 відаў, найбольш пашыраная — крачка чорная.
Даўжыня да 55 см, размах крылаў да 135 см, маса да 700 г. Крылы доўгія, вузкія, хвост вілападобны, дзюба доўгая, простая. Ногі кароткія. Афарбоўка ў асноўным белая, з шызай манішкай і чорнай шапачкай, некаторыя цалкам або зверху бурыя.
Жывуць на водмелях, вадаёмах, якія зарастаюць, некаторыя трапічныя крачкі (роды Anous і Cygis) — на кустах і дрэвах. Трымаюцца чародкамі. Кормяцца дробнымі жывёламі.
Гняздуюцца калоніямі. Нясуць да 4 яец.
Крачка палярная робіць самыя далёкія сярод усіх вандроўных жывёл міграцыі — з Арктыкі ў Антарктыду і пакрывае двойчы за год адлегласць каля 20 тыс. км.
Remove ads
Літаратура
- Крачкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads