Крычка рачная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крычка рачная
Remove ads

Крычка рачная (Sterna hirundo) — від птушак з сямейства крачкавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 31-38 см, размах крылаў 72-98 см. Стройная, бела-папялістая з чорным верхам галавы і глыбокай выразкай на хвасце, хвост роўны са складзенымі крыламі; ногі ўвесь час чырвоныя. Увесну і летам канец аранжавай дзюбы чорны. У няшлюбным уборы дзюба чырвоная толькі каля асновы, астатняя яе частка чорная; лоб белы, на спіне чорныя плямы. Голас вельмі разнастайны.

Пашырэнне

Арэал разарваны: Еўропа, Малая Азія, Месапатамія, Азія (акрамя поўначы і поўдня), цэнтральная і ўсходняя часткі Паўночнай Амерыкі, лакальна сустракаецца ўздоўж узбярэжжа Атлантыкі да поўначы Венесуэлы і ў Паўночнай і Заходняй Афрыцы.

Насяляе вадаёмы з расліннасцю, якая слаба зраслася на паверхні, або нізкай надводнай расліннасцю, якая расце купінамі, або месцамі на скошаным трыснягу, пляжы і пясчаныя астравы сярод рэк і азёр, марскія ўзбярэжжы. У паслягнездавы перыяд — усе тыпы вадаёмаў. У Арменіі даходзіць да 2000 м в.у.м., а найбольш высокае гнездаванне адзначана на вышыні 4400-4800 м.

Пералётная птушка. На поўдні арэала папуляцыі аселыя. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Адрозніваецца 4 падвіды.

Асаблівасці біялогіі

Гняздзіцца звычайна ў калоніях, часам з іншымі крычкамі, чайкамі або зуйкамі, часам адзіночна. Ладзіць гняздо каля вады на пясчанай, галечнай або скалістай аснове, у ямцы, часам паблізу густой расліннасці або ў ёй (на травяністых месцах), на плаваючых раслінных сплавінах (не вельмі шчыльных); у гэтых выпадках — кучка з раслін, у высцілцы — сухія расліны, пёры, розныя рэшткі.

Яйкі 2-3 (часам 1-4) крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, афарбоўка зменлівая, светла-жоўтыя, крэмавыя, гліністыя або аліўкава-гліністыя з зеленаватым або блакітнаватым адценнем; глыбокія плямы — шэра-бурыя або светла-шэрыя, паверхневыя — карычневыя з чырванаватым адценнем або чорна-карычневыя. Памеры: 41,5 х 30,5 мм.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads