Кромань
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кромань — возера ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Нёман, за 38 км на паўночны захад ад Стоўбцаў, у паўднёвай частцы Налібоцкай пушчы.
Remove ads
Назва
Той жа меркавана балцкі корань К. Буга бачыў у назве возера Cromow (= Kram-av-) у прускай Галіндыі[1].
Гідраграфія
Плошча паверхні 0,92 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі 5,49 км. Найбольшая глыбіня 26,5 м, сярэдняя 13,2 м.
Возера мае карставае паходжанне. Схілы катлавіны спадзістыя, парослыя лесам. Берагавая лінія слабазвілістая, на паўночным усходзе ўтварае невялікі заліў. Берагі абрывістыя, вышынёй 0,3—0,5 м. Літаральная зона вузкая. Дно пясчанае.
Возера ўздоўж берагоў зарастае (менш 10 % плошчы).
Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3,2 м. Упадаюць рака Блюшка і меліярацыйны канал, выцякае рака Кроманка.
Водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, плотка, гусцяра, краснапёрка, ёрш і інш.
Назва возера паходзіць ад кельцкага crom – «круг», «акружнасць», cro – «закрытае месца». Возера авальнай формы і схаванае ад вачэй густымі лясамі.[2]
Remove ads
Зноскі
- K. Būga. Rinktiniai raštai. — Vilnius, 1961. — Т. III. — С. 528.
- Александр Севенко. Кто назвал Неман Крононом(недаступная спасылка). Гродзенская праўда (24 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
