Крывая (прыток Друці)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Крывая (прыток Друці)
Remove ads

Крыва́я, Хвашчоўка — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Хуткія факты Крывая, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 46 км. Плошча вадазбору 242 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Раманаўка Талачынскага раёна, вусце на ўскраіне вёскі Казаброддзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Даліна на вялікім працягу добра распрацаваная, трапецападобная, шырынёй 0,6—1 км, у вярхоўі невыразная. Пойма вузкая, лугавая, шырынёй 0,2—0,5 км, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,5 км уніз па цячэнні ад моста на аўтадарозе Мінск — Масква каля пасёлка Забалацце, на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 5—8 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,5—1 м. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — Ржаўка.

Remove ads

Літаратура

Thumb
Вадзяны млын на рацэ Крывой ля вёскі Каменнае Крывое
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн — С. 38.
  • Крывая // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз. — С. 85.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads