Крынічнік раллявы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крынічнік раллявы[1] (Veronica agrestis) — від кветкавых травяністых раслін роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).
Remove ads
Апісанне
Аднагадовая расліна 8—20 (30) см вышынёй. Лісце супраціўнае, каротка-чарашковае. Ліставая пласціна шырока яйкападобная, неглыбока зубчастая з закругленымі зубцамі. Кветкі адзінкавыя ў пазухах лісця. Кветкавае сцябло адхіляецца ўніз на стадыі плоданашэння. Чашалісцікаў 4, яны ланцэтна-яйкападобныя, з 3 жылкамі, даволі тупыя, не перакрываюцца, валасістыя, па меншай меры, вонкі. Вяночак амаль радыяльна сіметрычны, белы і звычайна блакітна-фіялетавы, шырынёй 3-6 мм, зрослы, 4-лопасцевы. Тычынак 2. Каробачка жаўтлява-карычневая, рассеяна-залозістая. Слупок ледзь выдаецца з выемкі каробачкі[2].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы, Еўропе, Ізраілі, Іарданіі; інтрадукаваны ў некаторых іншых краінах[3][4][5].
Ва Украіне від расце на палях, пакладах, у садах — у Закарпацкай (Ужгарад, Вынаградзіўскі раён, с. Чарнатысіў ), Львоўскай (г. Драгобыч), Ровенскай (г. Радывыліў) абласцях, рэдка.
Таксанамія
Від Крынічнік раллявы ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II) | яшчэ ад 300 да 500 відаў | ||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | род Крынічнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Трыпутнікавыя | від Крынічнік раллявы | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 90 родаў | ||||||||||||
Галерэя
- Расліна
- Лісток
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
- luontoportti.com (англ.).
- plantsoftheworldonline.org (англ.).
- npgsweb.ars-grin.gov (англ.).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads