Крынічнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крынічнік
Remove ads

Крыні́чнік[3] (Verónica) — род кветкавых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Самы вялікі род гэтага сямейства; па адных дадзеных, налічвае 500, па іншых — каля 300 відаў. Раней гэты род уключалі ў сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae). На тэрыторыі Беларусі 24 дзікарослыя (напрыклад, крынічнік шыракалісты (Veronica teucrium)) і 3 інтрадукаваныя віды.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты вышынёй ад 5 да 150 см. Сцёблы голыя або апушаныя. Лісце супраціўнае, чаргаванае ці ў кальчаках. Кветкі сіняга, блакітнага, белага колеру, у гронках, зрэдку адзіночныя. Плод — каробачка.

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Некаторыя віды

Remove ads

Класіфікацыя

Таксанамія

Род Крынічнік уваходзіць у сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства (па Сістэме APG II)  
      каля 300 відаў
  парадак Ясноткакветныя     род Крынічнік  
           
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя    
         
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II)   яшчэ 90 родаў  
     

Падроды

Паводле даных GRIN род Крынічнік падзяляецца на некалькі падродаў[1]: Beccabunga, Chamaedrys, Cochlidiosperma, Derwentia, Hebe, Pellidosperma, Pentasepalae, Pocilla, Pseudolysimachium, Stenocarpon, Synthris, Triangulicapsula, Veronica.

Зноскі

  1. Па інфармацыі базы даных GRIN. Гл. спасылку ў картцы таксона.
  2. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (Праверана 10 чэрвеня 2010)
  3. Крынічнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. Мн., 1999, — С. 517.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads