Радывыліў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Радывыліў
Remove ads

Радывыліў[1] (укр.: Радивилів), або Радзівілаў — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Слоніўка. Адміністрацыйны цэнтр Радывыліўскага раёна. Насельніцтва 10000 чал. (2024).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Знаходзіцца за 102 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Краснэ — Здалбуніў.

Remove ads

Этымалогія назвы

Места атрымала назву ў гонар свайго заснавальніка — Мікалая Радзівіла «Чорнага». За савецкім часам населены пункт насіў назву Чэрвонаармійск (укр.: Червоноармійськ).

Гісторыя

Thumb
Мікалай Радзівіл Чорны

Упешыню згаданы ў 1564 годзе як паселішча ў Вялікім Княстве Літоўскім; валоданне Мікалая Радзівіла Чорнага. З 1565/66 года ў Валынскім ваяводстве. У 1568 годзе ў Радзівілаве пісар Францішак склаў Радзівілаўскі Апостал. Паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў у 1569 годзе да Каралеўства Польскага.

Станам на 1775 год у мястэчку было 146 будынкаў. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні. У 1870 годзе атрымаў статус горада. У 1873 годзе чыгунка злучыла Радзівілаў са Здалбунавам.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ўвайшоў у 1921 годзе ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дубенскі павет Валынскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. У 1940 годзе бальшавікі перайменавалі Радывыліў у Чэрвонаармійск. З 30 чэрвеня 1941 па 19 сакавіка 1944 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1993 годзе Вярхоўная Рада Украіны вярнула гораду гістарычную назву.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1870 — 2864 чал., з іх 79% іўдзеяў.[2]
  • 1910 — 14,6 тыс. чал.
  • 1991 — 10,8 тыс. чал.[3]
  • 2006 — 10 190 чал.

Эканоміка

Thumb
Мікрараён савецкіх часоў

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і шавецкай прамысловасці.

Вядомыя асобы

  • Багдан Баднарскі (18741968) — кнігазнавец, бібліёграф.
  • Фёдар Бортнік (19112002) — краязнавец, палітычны вязень.
  • Мікалай Гірс (18201895) — міністр замежных спраў Расійскай імперыі.
  • Герман Жукоўскі (19131976) — украінскі кампазітар.
  • Юрый Кірычук (19562002) — украінскі гісторык.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads