Крысціян IX

кароль Даніі (1863—1906) From Wikipedia, the free encyclopedia

Крысціян IX
Remove ads

Крысціян IX (дацк.: Christian 9.; 8 красавіка 1818, Готарп — 29 студзеня 1906, Капенгаген) — кароль Даніі з 1863 па 1906, з дынастыі Глюксбургаў.

Хуткія факты манарх Даніі, Папярэднік ...
Remove ads

Абвяшчэнне спадчыннікам

Крысціян быў першым прадстаўніком Глюксбургскай лініі Ольдэнбургскай дынастыі на дацкім прастоле. Бацька — Фрыдрых Вільгельм, герцаг Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбургскі, маці — Луіза Караліна Гесэн-Касельская, унучка караля Фрэдэрыка V. Ад нараджэнні не быўшы прамым спадчыннікам дацкага прастола, у 1847 быў абвешчаны па волі караля Крысціяна VIII, на пляменніцы якога Луізе быў жанаты, пераемнікам будучага Фрыдэрыка VII, з прычыны таго, што апошні не мог мець дзяцей. Гэта рашэнне было падтрымана буйнымі дзяржавамі Еўропы.

Remove ads

Знешняя палітыка

Узыйшоўшы на прастол у 1863, Крысціян IX практычна адразу ж апынуўся ўвязаны ў барацьбу з Прусіяй з-за праблемы атрымання ў спадчыну герцагства Шлезвіг-Гольштэйн, якая скончылася дацка-прускай вайной у 1864. З прычыны таго, што Крысціян не быў спадчыннікам ранейшых дацкіх каралёў па мужчынскай лініі, ён не мог атрымаць у спадчыну Шлезвіг-Гольштэйн па салічнаму закону. Прусія (і шлезвігскія немцы) выставілі супраць Даніі нямецкага спадчынніка герцагства — Фрыдрыха Аўгустэнбургскага, пазней цесця Вільгельма II (бацькі імператрыцы Аўгусты Вікторыі). Па выніках вайны Данія страціла як Шлезвіг, так і Гольштэйн; апошняе не было агаворана Прусіяй з яе саюзніцай Аўстрыяй і прывяло ўжо да аўстра-прускай вайны. Крысціян у далейшым захоўваў адмоўныя пачуцці да Германскай імперыі, якая ўзнікла ў выніку гэтых войн.

Remove ads

Унутраная палітыка

Крысціян быў кансерватарам, якія неахвотна ішоў на парламенцкія рэформы. Да канца кіравання ён даў аўтаномію Ісландыі і дэмакратызаваў склад Фалькетынга. У 1891 былі ўведзены пенсіі па ўзросце, у 1892 — дапамога беспрацоўным.

Роднасныя сувязі

З 1842 года Крысціян ажаніўся з Луізай Гесэн-Касельскай (18171898), пляменніцай караля Крысціяна VIII. У шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей:

• Фрэдэрык (1843—1912), кароль Даніі Фрыдэрык VIII з 1906 па 1912;
• Аляксандра (1844—1925), замужам за каралём Вялікабрытаніі Эдуардам VII;
• Георг (1845—1913), кароль Грэцыі Георг I з 1863 па 1913;
• Дагмара (1847—1928), у шлюбе з Расійскім імператарам Аляксандрам III;
• Ціра (1853—1933), у шлюбе з прынцам Гановерскім Эрнстам Аўгустам II;
• Вальдэмар (1858—1939), у шлюбе з Марыяй Арлеанскай (1865—1909).

Кароль Крысціян знаходзіўся ў цесных роднасных сувязях з каралеўскімі дамамі Еўропы. Ён быў бацькам двух каралёў — свайго пераемніка Фрыдэрыка VIII і караля Грэцыі Георга I, брытанскай каралевы Аляксандры, жонкі Эдуарда VII, і расійскай імператрыцы Марыі Фёдараўны, жонкі Аляксандра III.

Крысціян даводзіўся, такім чынам, дзедам Мікалаю II, які зваў яго ў сваім дзённіку Апапа́ («Дзядуля», французскае дзіцячае слова). Сярод іншых унукаў Крысціяна — Канстанцін I Грэчаскі, Георг V Вялікабрытанскі, Хокан VII Нарвежскі. Гэты неверагодны поспех нашчадства Крысціяна і Луізы — «цесця» і «цешчы Еўропы», як іх звалі — злучаюць не з талентамі караля, а з дынастычнымі амбіцыямі яго жонкі.

У наш час большасць манархаў Еўропы — прамыя нашчадкі Крысціяна IX.

Remove ads

Зноскі

1. Christian IX // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Christian IX zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Kindred Britain

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Мария Феодоровна // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIIа. — С. 639.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads